У Расеі разбіўся самалёт Су-34


Шматфункцыйны знішчальнік-бамбавальнік Су-34 Паветрана-касмічных сілаў (ПКС) Расеі пацярпеў катастрофу ў гарах Паўночнай Асеціі.

Знішчальнік Су-34.
Фота: aviarf.ru

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ, самалёт Су-34 пацярпеў катастрофу ў горнай мясцовасці пры выкананні планавага навучальна-трэнавальнага палёту.

«Самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці. На зямлі разбурэнняў няма. Экіпаж загінуў», – заявілі ў ведамстве.

Папярэдняя прычына авіякатастрофы – тэхнічная няспраўнасць.

Шматфункцыйны франтавы знішчальнік-бамбавальнік Су-34 быў прыняты на ўзбраенне ў 2014 годзе. Расея актыўна выкарыстоўвае гэты самалёт падчас поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Паводле ацэнак украінскай разведкі, усяго ПКС РФ мае больш за сотню Су-34.

Аб’ектыў
ЗСУ знішчылі расейскі Су-57
2024.06.10 20:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў