Дзяржсакратар ЗША адправіцца ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен наведае Егіпет і Ізраіль 10 чэрвеня на фоне спробы ўзмацнення ціску Вашынгтону на «Хамас» і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе і не дапусціць распаўсюджвання вайны на Ліван. Пра гэта паведамляе Reuters.

Энтані Блінкен.
Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter

Галоўны амерыканскі дыпламат Энтані Блінкен наведае на гэтым тыдні таксама Іярданію і Катар. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпту ў Каіры, а затым накіруецца ў Ізраіль для сустрэчы з прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу і міністрам абароны Ёавам Галантам.

Візіт адбудзецца пасля таго, як 31 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выклаў план аб спыненні агню. Ён прадугледжвае канчатковае спыненне баявых дзеянняў, вызваленне ізраільскіх закладнікаў і палестынскіх зняволеных, а таксама аднаўленне Газы і пастаўкі гуманітарнай дапамогі туды.

Таксама ў нядзелю лідар ізраільскай апазіцыі  Бэні Ганц абвясціў аб сваёй адстаўцы з надзвычайнага вайсковага кабінету  прэмʼер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу. Прычынай гэтага ён называе рознагалоссі з Нэтаньягу праз розныя погляды на пасляваенную будучыню Газы. Сыход Ганца не будзе прадстаўляць непасрэднай пагрозы для ўраду, аднак можа мець сурʼёзныя наступствы, бо гэта ставіць Нэтаньягу ў залежнасць ад прыхільнікаў жорсткай лініі, што будзе зацягваць заканчэнне вайны і можа прывесці да эскалацыі баявых дзеянняў з ліванскай «Хезбалой».

Паводле Ізраілю, у выніку атакі «Хамас» 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек і яшчэ каля 250 сталі закладнікамі. У адказ Ізраіль пачаў наступ на сектар Газа, у выніку якога загінула больш за 37 000 палестынцаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя на тэрыторыі, якая кантралюецца «Хамасам», у нядзельным абнаўленні.

Hавiны
Поўнач Ізраілю абстрэльваюць ракетамі з тэрыторыі Лівану
2024.04.12 21:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў