Марш сцягоў у Дзень Іерусаліму і паводка на поўдні Нямеччыны. Фатаграфіі тыдня


Рост колькасці спробаў нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу, паводка праз праліўныя дажджы на поўдні Нямеччыны, ачыстка тэрыторыі ў Сусветны дзень навакольнага асяроддзя ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Беларускі памежнік чапляецца да польскага салдата на польска-беларускай мяжы. 28 траўня мігрант, які спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Вайсковец памёр у шпіталі 6 чэрвеня. З вясны 2024 года Польшча стала фіксаваць рост спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі. Падляшша, Польшча. 5 чэрвеня 2024 года.
Фота: Mateusz Kotowicz / Reporter / East News
Баклан сядзіць на вулічным ліхтары з шыпамі супраць птушак, калі рака Нэкар выйшла з берагоў пасля працяглых дажджоў у Гайдэльбэрзе (Heidelberg), Нямеччына. 3 чэрвеня 2024 года.
Фота: Michael Probst / AP Photo / East News
Рабочыя ачышчаюць раку Джакскей з нагоды Сусветнага дня навакольнага асяроддзя ў Ёганэсбурзе, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. 5 чэрвеня 2024 года.
Фота: Shiraaz Mohamed / Xinhua / East News
Сабака суправаджае ўкраінскіх вайскоўцаў 43-й пяхотнай брыгады ЗСУ падчас вучэнняў у напрамку расейскай мяжы. Харкаўская вобласць, Украіна. 5 чэрвеня 2024 года.
Фота: Jose Colon / Anadolu Press / Abaca Press / Forum
Ізраільскія нацыяналісты збіраюцца ля Сцяны Плачу ў Старым горадзе Іерусаліму падчас Маршу сцягоў у Дзень Іерусаліму, які адзначае заваяванне Ізраілем Усходняга Іерусаліму разам са Старым горадам падчас арабска-ізраільскай вайны 1967 года. Іерусалім, Ізраіль. 5 чэрвеня 2024 года.
Фота: Gil Cohen-Magen / AFP / East News
Від на раён Свартсэнг (Svartseng) з актыўнымі кратарамі і лававымі патокамі вулкану каля гораду Грындавік. Рэйк’янэс, Ісландыя. 3 чэрвеня 2024 года.
Фота: Marco di Marco / AP Photo / East News
Артысты ў традыцыйных строях падчас знакамітага Фальшывага шоу львоў на імпрэзе на пляжы Нгор у Дакары, Сенегал. 5 чэрвеня 2024 года.
Фота: John Wessels / AFP / East News
Палестынцы назіраюць за клубамі дыму пасля ізраільскага авіяўдару ў Дэйр-аль-Балях, сектар Газа. 6 чэрвеня 2024 года.
Фота: Bashar Taleb / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў