«Паступова прасоўвацца ўглыб Беларусі». Амбасадар РФ у Менску распавёў пра новыя праекты


Амбасадар РФ у Менску Барыс Грызлоў заявіў пра намер пашыраць чыгуначнае і авіяспалучэнне паміж Расеяй і Беларуссю.

Уваход у будынак чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Амбасадар РФ Барыс Грызлоў паведаміў, што многія праекты, якія цяпер рэалізуюць Беларусь і Расея, звязаныя з транспартнай лагістыкай. Гэтак, літаральна днямі быў запушчаны цягнік паміж Псковам і Беларуссю.

«Станцыі будуць паступова прасоўвацца ўглыб Беларусі. Цяпер мы працуем над тым, каб былі чыгуначныя зносіны Смаленск – Ворша і Смаленск – Віцебск. Гэта таксама будзе рэалізаванае сёлета», – цытуе дыпламата БелТА.

Яшчэ адзін «цікавы праект» – гэта высакахуткасная чыгуначная магістраль Масква – Менск.

«Цягнік будзе дасягаць сталіц дзвюх краінаў на працягу прыкладна трох гадзінаў. Гэта цудоўны праект, і ён таксама будзе зрэалізаваны», – патлумачыў Барыс Грызлоў.

Акрамя таго, дыпламат нагадаў, што многія расейскія рэгіёны арганізавалі прамыя авіязносіны з беларускай сталіцай, і іх колькасць будзе расці.

Hавiны
«Белавія» запускае рэйсы ў аэрапорт, дзе летась спрабавалі ўчыніць пагром пасажыраў-габрэяў
2024.01.23 16:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў