Беларусь разгортвае батальённа-тактычную групу для адпрацоўкі прыкрыцця заходняй мяжы


Міністэрства абароны Беларусі абвесціла, што ў рамках чарговага правярання боегатовасці Узброеных сілаў «прыводзіцца ў гатовасць» батальённа-тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Танк 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Фота: modmilby / Telegram

Заходняе аператыўнае камандаванне (ЗАК) адказвае за польскі кірунак. Штаб ЗАК і 6-ая асобная механізаваная брыгада размяшчаюцца ў Горадні.

«Падчас правярання асабовы склад на штатным узбраенні будзе высоўвацца ў прызначаны раён для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця Дзяржаўнай мяжы і выканае комплекс мерапрыемстваў для інжынернага абсталявання агнявых рубяжоў, пазіцыяў і апорных пунктаў», – гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны.

З падраздзяленнямі будуць праведзеныя заняткі па баявой падрыхтоўцы з практычным адпрацоўваннем вядзення спецыяльных баявых і абарончых дзеянняў для прыкрыцця асноўных дарожных кірункаў і трэнавання асабовага складу для высоўвання на загадзя падрыхтаваныя агнявыя рубяжы.

Hавiны
Лукашэнка замяніў камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання
2023.03.30 18:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў