У школах Беларусі з’явіцца факультатыў «увядзенне ў медычную прафесію»


Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла навучальную праграму новага факультатыву для старэйшых класаў школы. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пачатак навучальнага года ў Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Назва новага факультатыву – «увядзенне ў медычную прафесію». Агулам праграма разлічаная на 68 гадзінаў: 35 у дзясятым і 33 у адзінаццатым класе.

У прыватнасці, падчас практычных заняткаў школьнікаў навучаць падлічваць пульс і частату дыхальных рухаў да і пасля фізічнай нагрузкі, а таксама вымяраць артэрыяльны ціск. Акрамя таго, старшакласнікам пакажуць, як накладаць мяккія бінтавыя павязкі на розныя часткі цела. Асобнай тэмай практычных і тэарэтычных заняткаў будзе аказанне першай медычнай дапамогі.

У рамках курсу прадугледжаныя экскурсіі ў лякарні, паліклінікі, станцыі хуткай дапамогі, установы медычнай рэабілітацыі і аптэкі.

Як зазначаецца ў пастанове, мэта факультатыву – «стварэнне ўмоваў для ўсвядомленага выбару патрэбы ў прафесійным самавызначэнні».

Разбор
«Самі сабе хлусяць». Улады назвалі лік лекараў у Беларусі – што з гэтай лічбаю не так?
2024.04.24 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў