Святлана Ціханоўская шосты раз накіруецца ў Вашынгтон


Лідарка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская наведае Вашынгтон 11 – 13 чэрвеня. Плануюцца сустрэчы «з высокімі прадстаўнікамі». Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку.

Святлана Ціханоўская на Саміце спікераў парламентаў ЕЗ.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская мае сустрэцца з прадстаўнікамі Белага дому, Дзяржаўнага дэпартаменту, абедзвюх палатаў Кангрэсу, са спікерамі, ганаровым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлоўсі, а таксама са СМІ.

Плануюцца перамовы наконт палітвязняў з дарадцам віцэ-прэзідэнта ў пытаннях нацыянальнай бяспецы Філіпам Горданам, памочнікам адміністратара USAID Эрын Элізабэт Маккі, ў Хельсінкскім камітэце ЗША.

Ціханоўская шосты раз адправіцца ў ЗША з рабочым візітам. Апошні раз яна была там у снежні 2023 года. Тады ў яе была сустрэча з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывенам Бігунам.

Падчас візіту ў Вашынгтон у ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Адным з вынікаў працы дэмсіл у ЗША стаў стратэгічны дыялог, які ЗША звычайна вядуць з краінамі. 4 – 5 красавіка 2024 года праходзілі пасяджэнні рабочых груп у рамках гэтага дыялогу. Кіраўнік НАУ, намеснік Святланы Ціханоўскай Павел Латушка распавёў тады «Белсату», што «стварэнне стратэгічнага дыялогу “Беларусь – ЗША” – важны палітычны крок з боку нашых амерыканскіх партнёраў у падтрыманні дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне».

Таксама 7 чэрвеня апублікаваны праект абноўленага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўключае палажэнні аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама ў ім прыведзеная ацэнка таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі да і пасля выбараў 2020 года.

Hавiны
«Гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне». Латушка – пра стратэгічны дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі з ЗША
2024.04.06 19:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў