Журналістку Алену Цімашчук асудзілі да 5 гадоў калоніі


3 чэрвеня ў Берасці прайшоў суд у справе журналісткі Алены Цімашчук. Суддзя вынес ёй прысуд: 5 гадоў калоніі і штраф 46 тысячаў рублёў.

Журналістка Алена Цімашчук.
Фота: bajmedia / Telegram

Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», ч. 3 арт. 130 «Распальванне варожасці ці варажнечы» і ч. 3 арт. 361-1 «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Працэс вёў суддзя Берасцейскага абласнога суда Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што Алена Цімашчук супрацоўнічала як фрылансэр з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

Паводле паведамлення Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не пісала матэрыялаў палітычнай тэматыкі. Час ад часу яна займалая рэкламнымі матэрыяламі, працавала над тэмамі ў галіне псіхалогіі (дзяўчына з адукацыі псіхолаг).

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў