Ціханоўская расказала топ-чыноўнікам Нямеччыны, як рэжым Лукашэнкі абыходзіць санкцыі


Святлана Ціханоўская і віцэ-канцлер Нямеччыны Роберт Хабэкамякі, які таксама з’яўляецца міністрам эканомікі, абмеркавалі перакрыццё абыходу санкцыяў беларускімі ўладамі. Палітыкі сустрэліся 25 лістапада.

Віцэ-канцлер Германіі Роберт Хабэкамякі размаўляе са Святланай Ціханоўскай і Франкам Вячоркам.
Фота: t.me/tsikhanouskaya

Ціханоўская перадала віцэ-канцлеру дакументы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з інфармацыяй пра тое, як рэжым абыходзіць санкцыі, і якія ёсць рашэнні гэтай праблемы, паведамляе прэс-служба лідаркі беларускіх дэмсілаў.

«Асобна гаварылі пра падтрымку незалежных медыя, у прыватнасці – пра павелічэнне фінансавання беларускай службы Deutsche Welle», – працягвае прэс-служба.

З міністаркай замежных справаў Нямеччыны Аналенай Бербак Святлана Ціханоўская гаварыла пра пытанні легалізацыі беларусаў, у тым ліку – дзяцей, якія нарадзіліся ў Нямеччыне. Бербак паведаміла, што нямецкі ўрад ужо разаслаў інструкцыі па выдачы неабходных дакументаў для беларусаў Нямеччыны ва ўсе дзяржаўныя інстытуты.

Як заўсёды, Ціханоўская ўздымала тэму беларускіх палітвязняў, пра многіх з якіх цяпер нічога не вядома.

«Ціханоўская заклікала міністарку дапамагчы з прыцягненнем Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці», – адзначае прэс-служба кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Hавiны
«Прымусілі на камеру абразіць Зяленскага». Рэпрэсіі ў Беларусі 25 лістапада
2023.11.25 22:50

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў