У Беларусі хочуць стварыць асобны дзяржаўны орган для абароны персанальных звестак


Пытанне стварэння новага дзяржаўнага органу абмяркоўваюць сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

У траўні ў Беларусі прынялі Закон аб абароне персанальных звестак. Аператыўна-аналітычны цэнтр і ўрад лічаць, што для яго рэалізацыі неабходна стварыць асобную структуру.

Незразумела, ці пагодзіцца з гэтаю прапановай Аляксандр Лукашэнка. Як піша БелТА, ён пацікавіўся ва ўдзельнікаў нарады, чаму не разглядаюць пытання ўскладання функцыяў для абароны персанальных звестак на адзін з існых дзяржаўных органаў.

Аб’ектыў
Новы закон аб персанальных дадзеных у Беларусі
2021.05.15 22:55

Асноўныя палажэнні Закону аб абароне персанальных звестак набудуць моц у лістападзе. Праваабаронцы раней выказвалі засцярогі, што ва ўмовах рэпрэсіяў новы закон можа выкарыстоўвацца супраць грамадзянскай супольнасці і ў рэальнасці будзе абараняць толькі чыноўнікаў ды сілавікоў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў