Беларусы правялі акцыі памяці Алеся Пушкіна ў Вільні і Беластоку


У Вільні і Беластоку беларусы ўвечары 11 ліпеня правялі акцыі памяці палітвязня і мастака Алеся Пушкіна, які ноччу памёр у рэанімацыі Гарадзенскай больніцы хуткай медычнай дапамогі.  Як перадаюць карэспандэнты «Белсату», удзельнікі акцый выстраіліся насупраць амбасады Беларусі ў Літве і Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.

Вядома, што Алесь знаходзіўся ў турме №1 у Горадні, адкуль ноччу 11 ліпеня быў дастаўлены па «хуткай» непрытомным у шпіталь. Там яму рабілі аперацыю, але сэрца мастака спынілася. Пушкіну было 57 гадоў, у яго чацвёра дзяцей.

Удзельнікі акцыі ў Вільні разам з Алесям Пушкіным згадвалі іншых ахвяраў рэжыму. Ля плоту дыпламатычнага прадстаўніцтва ў сталіцы Літвы ўзнік стыхійны мемарыял.

Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: «Белсат»
Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: «Белсат»
Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: «Белсат»
Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат

У Беластоку ўвечары 11 ліпеня беларусы сабраліся на акцыю ў памяць Алеся Пушкіна ў скверы Вольнай Беларусі: так цяпер завецца пляцоўка перад Генеральным консульствам Беларусі ў Беластоку. У руках людзей былі як партрэты Алеся Пушкіна, так плакаты з партрэтамі беларусаў, раней загінулых у няволі, у тым ліку Вітольда Ашурка. Нядаўна, 21 траўня тут збіраліся на акцыю ў памяць аб ім.

«Не забудзем, не даруем», – гукала з паўсотні чалавек пад консульствам.

Акцыя памяці мастака Алеся Пушкіна. Беласток, Польшча, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат 
Беласток, Польшча, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Беласток, Польшча, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Беласток, Польшча, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Беласток, Польшча, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат
Агляд
Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога
2023.07.11 19:06

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў