Святлана Ціханоўская перамовілася з амбасадарам ЗША, наперадзе – сустрэчы з прэм’ерам і прэзідэнтам Польшчы


На Варшаўскім форуме бяспекі, які праходзіць 4 кастрычніка, дэмакратычная лідарка беларусаў Святлана Ціханоўская сустракаецца з замежнымі лідарамі і дыпламатамі. Пра гэта з форуму паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Святлана Ціханоўская і амбасадар ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр.
Фота: Павел Крычко

Гэтак, Святлана Ціханоўская ўжо правяла перамовы з амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпэнтэрам і сенатарам Крысам Мэрфі. Як распавёў «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, з імі абмяркоўвалася сітуацыя з палітычнымі вязнямі, пазіцыя Беларусі ў вайне і абарона незалежнасці нашай краіны, «бо суверэнітэт рассыпаецца на вачах кожны дзень».

Падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грлычам-Радманам Святлана Ціханоўская абмеркавала рэабілітацыю ў гэтай краіне беларускіх дзяцей рэпрэсаваных і палітвязняў. Такія праграмы ўжо дзеюць у Нарвегіі ды Італіі. У сваю чаргу Грлыч-Радман запрасіў Ціханоўскую з візітам у Загрэб. Таксама абмеркавалі магчымасць новых санкцыяў у дачыненні Лукашэнкі.

«Мы называем гэта двухбаковаю палітыкай: з аднаго боку, біць па Лукашэнку, з другога – аказваць падтрыманне грамадзянскай супольнасці», – распавёў Франак Вячорка.

Наперадзе сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім, а таксама з былою вярхоўнаю камісаркай ЕЗ у замежных справах Кэтрын Эштан, кіраўніцаю МЗС Мальты. Апроч таго, адбыліся перамовы з амбасадарам Украіны.

Фота: Павел Крычко
Hавiны
Лукашэнка распавёў, што баіцца палка Каліноўскага. А Кабінет Ціханоўскай дапрацаваў план «Перамога»
2022.10.04 13:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў