Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 асобаў


Праваабарончая супольнасць у Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ сем асобаў. Агулам у Беларусі цяпер 653 палітвязняў, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі Андрэя Лінніка, Кірыла Чарткова, Арцёма Салаўя, Дзмітрыя Скрэтуцкага, Андрэя Аніскевіча, Іллю Палхоўскага, Юрыя Сянькова.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў краіны неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Агулам цяпер у нашай краіне праваабаронцы прызналі палітвязнямі 653 асобы.

Hавiны
У Берасці прагучалі прысуды восьмай групе ў «карагоднай справе»
2021.08.30 14:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў