На першае ЦТ не прыйшлі амаль 1000 чалавек


27 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па прадметах па выбары. На ЦТ запісаліся 7593 абітурыенты, але прыйшлі толькі 6627. Не з’явіліся на тэставанне 966 чалавек (12,7 %), паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

ЦТ у Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі.
Фота: mogilev-region.gov.by

Больш за ўсё чалавек зарэгістраваліся на матэматыку (21,3 %), англійскую мову (20,2 %) і гісторыю Беларусі (13,8 %).

У ходзе ЦТ нікога не выдалілі з аўдыторый. Адзін чалавек не завяршыў тэставанне па стане здароўя.

27 – 30 траўня здаюць ЦТ выпускнікі школ мінулых гадоў і выпускнікі каледжаў. Выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 года гэтымі ж днямі здаюць цэнтралізаваныя іспыты (ЦЭ).

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:

  • беларуская мова – 30 траўня;
  • расейская мова – 30 траўня;
  • фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3 чэрвеня.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.

Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:

  • 19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы;
  • 21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы; 23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.
Агляд
Больш бюджэтнікаў і расейцаў, змены для мэтавікоў: поўны гайд, каб паступіць у Беларусі
2024.04.18 07:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў