У Беларусь ізноў прыедзе кіраўнік МЗС Вугоршчыны


У Беларусь прыедзе міністр замежных справаў і вонкавага гандлю Вугоршчыны Петэр Сіярта. Ён пачне свой працоўны візіт 29 траўня, паведамляе МЗС Беларусі.

Міністр замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, Беларусь. 26 кастрычніка 2023 года.
Фота: Szijjártó Péter / Facebook

Плануецца, што Петэр Сіярта правядзе пасяджэнне міжурадавай камісіі ў пытаннях эканамічнай супрацы з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Алейнікам.

«Мяркуецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе працы будуць тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі», – піша прэс-служба МЗС Беларусі.

Таксама пройдуць перамовы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным складах. Яшчэ ў межах візіту запланавалі бізнес-форум, які Алейнік і Сіярта адкрыюць разам.

Гэта ўжо трэцяя працоўная паездка Сіярты ў Беларусь за даволі непрацяглы час. Апошні раз ён прыязджаў у лютым, а да гэтага – у кастрычніку 2023 года. Іншыя кіраўнікі МЗС краінаў ЕЗ не ездзяць у Беларусь з 2020-га.

У кастрычніку 2023 года падчас  сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Сіярта тлумачыў, што прыехаў, бо «верыць у дыялог». І дадаў, што хоча, каб «у суседстве быў мір» (Вугоршчына мяжуе з Украінай), а «перакрыццё каналаў стасункаў ёсць адмовай ад надзеі на мір».

Каментар
Навошта Вугоршчыне Лукашэнка? Бо гэта ёй нічога не каштуе, тлумачыць Фрыдман
2023.10.26 14:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў