Падчас размеркавання мандатаў у Каардынацыйную раду была дапушчаная ненаўмысная тэхнічная памылка, паведамляе прэс-служба КР.
Падрабязнасці пра памылку і вынікі Каардынацыйная рада абяцае расказаць на прэс-канферэнцыі 28 траўня а 12:00 паводле менскага часу.
«Цяпер Выбарчая камісія апрацоўвае рашэнне», – адзначае Каардынацыйная рада.
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду скончылася 27 траўня.
Паведамлялася, што свае галасы аддалі 6723 беларусы, а найбольшае падтрыманне атрымаў спіс каманды Паўла Латушкі і Руху «За свабоду» (28 мандатаў – 2358 галасоў).
Плануецца, што першае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга складу адбудзецца 15 чэрвеня.
Арсен Рудэнка belsat.eu