У Беларусі каровы хварэюць на інфекцыю, небяспечную для людзей – «BYPOL»


У Беларусі пачасціліся выпадкі захворвання кароў на інфекцыю, што перадаецца людзям. Пра гэта паведамляе «BYPOL» са спасылкаю на свае крыніцы.

Каровы. Скрыншот з праграмы «Маю права».
Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Найбольш верагодна, гаворка пра бруцэлёз, адзначае «BYPOL». Гэта заанозная інфекцыя, якая перадаецца ад хворых жывёлінаў чалавеку і характарызуецца множным паражэннем органаў і сістэмаў арганізму чалавека. Такая інфекцыя патрабуе доўгага лекавання, а пасля і рэабілітацыі.

«Асяродак захворвання месціцца ў прымежных да Беларусі раёнах Смаленскай вобласці: Хіславіцкім і Маныстыршчынскім, дзе ў звязку з гэтым зрабілі ўзмоцненыя захады бяспекі. Абавязкова ўсе здабытыя тушы жывёлінаў маюць правярацца ў лабараторыі. Птушку правяраць не трэба, яна не хварэе на бруцэлёз. Рэжым Лукашэнкі ўсяляк хавае гэтую навіну і баіцца яе агалоскі», – гаворыцца ў паведамленні.

Людзям у Беларусі варта абавязкова тэрмічна апрацоўваць сырыя малочныя прадукты.

Раней «Белсат» пісаў, што ў Беларусі гіне вельмі шмат кароў. Толькі за два мінулыя гады ў гаспадарках толькі Менскай вобласці – 35 тысяч.

Аб’ектыў
Масавы мор кароў на фермах Беларусі не спыняецца
2024.02.07 19:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў