Музыкам гурту «Бі-2» далі грамадзянства Малдовы


У панядзелак, 27 траўня, прэзідэнт Малдовы Мая Санду падпісала ўказ аб даванні грамадзянства рэспублікі некаторым удзельнікам групы «Бі-2» і членам іх сем’яў. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі кіраўніка рэспублікі Адрыян Бэлуцэл у Telegram-канале.

Канцэрт гурту «Би-2» у Атланце, ЗША. 25 кастрычніка 2023 года.
Фота: b2band / Telegram

Артысты звярнуліся да ўлад Малдовы яшчэ напрыканцы красавіка. Аднак імёны канкрэтных музыкаў да гэтага моманту не называліся.

Вядома, што ў саліста Шуры «Бі-2» ёсць грамадзянства Аўстраліі і Ізраілю, Лёва «Бі-2» таксама грамадзянін яўрэйскай дзяржавы.

«Наша краіна адкрытая і гасцінная для людзей, якія выбіраюць мір, прапагандуюць сяброўства і павагу паміж народамі. Удзельнікаў групы «Бі-2» пачалі рэпрэсаваць у Расеі пасля таго, як яны выступілі супраць вайны ва Украіне. Рэспубліка Малдова абараняе чалавечую годнасць, свабоду слова і салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца ў небяспецы», – гаворыцца ў заяве.

У выніку пашпарты атрымалі бас-гітарыст Максім Андрушчанка і менеджар калектыву Аляксей Леўчанка, а таксама члены іх семʼяў.

У Расеі музыкам гурта «Бі-2» пагражае крымінальны пераслед за антываенную пазіцыю. За мяжой удзельнікі гурта сутыкнуліся з адменаю канцэртаў праз ціск расейскіх дыпламатаў. У студзені гэтага года ў Тайландзе гурт некалькі дзён трымалі ў міграцыйнай турме і збіраліся дэпартаваць у Расею, але гэтага ўдалося пазбегчы дзякуючы намаганням ізраільскага МЗС і медыйнаму розгаласу.

Лідары гурта – Лёва і Шура – нарадзіліся ў Беларусі. І падтрымліваюць дэмакратычныя змены на радзіме.

Hавiны
Саліст «Би-2» пра Лукашэнку і Пуціна: «Адзін тыран у іншага вучыцца»
2024.03.17 21:10

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў