У Беларусі не пакажуць чэмпіянату Еўропы па футболе


Чэмпіянат Еўропы па футболе – 2024 не пакажуць на беларускім тэлебачанні. Пра гэта апавёў намеснік АБФФ Андрэй Васілевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: unsplash.com

Раней меркавалася, што чэмпіянат могуць паказаць на вялікіх экранах на стадыёне «Дынама», аднак беларускім заўзятарам усё ж такі не варта на гэта разлічваць.

«З гэтым пытаннем, напэўна, лепш звяртацца да адміністрацыі стадыёну “Дынама”. Аднак ад сябе скажу наступнае. На сёння, на вялікі жаль, ні адзін аператар пакуль не набыў правоў для транслявання матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі», – сказаў Андрэй Васілевіч.

Шукаць матчы фанатам трэба ў інтэрнэце, дадаў ён:

«Не ўбачаць праз тэлевізар. Што ж, будзем глядзець яго так, як і глядзелі і глядзім Лігу чэмпіёнаў – праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашыя заўзятары спрытна знаходзяць».

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2024 годзе пройдзе ў Нямеччыне з 14 чэрвеня да 14 ліпеня.

Падобнае з беларускім тэлебачаннем адбываецца не ўпершыню. Напрыклад, у 2022 годзе беларусам у краіне не паказвалі чэмпіянату свету па футболе ў Катары. Гэта адбылося праз санкцыі – УЕФА выключыў Белтэлерадыёкампанію са спісу афіцыйных транслятараў футбольнай Лігі нацыяў.

Аб’ектыў
На краі прорвы. Што будзе з салігорскім «Шахцёрам»?
2024.05.22 20:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў