У Варшаве затрымалі беларускі аўтамабіль. Там везлі падазроныя рэчы


У Варшаве Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала кіроўцу аўтамабіля з беларускімі нумарамі. Ён перавозіў падазроны груз, паведамляе мясцовае выданне «Miejski Reporter».

Аўтамабіль, затрыманы ў Варшаве.
Скрыншот: «Белсат»

У машыне былі пустыя каністры, кабелі і буйныя сумы гатоўкі ў розных валютах, прадметы, падобныя да батарэек, лом ды іншае.

«Паводле відавочцаў, пры мужчыну знайшлі некалькі тэлефонаў. Вуліца [у мікрараёне Гоцлаў. – Заўв. рэд.] была перакрытая на некалькі гадзінаў для працы Бюро судова-медычнай экспертызы. Як мінімум адну асобу затрымалі», – піша выданне.

Апошнія некалькі тыдняў польскія спецслужбы расследуюць шэраг падпалаў і спробаў падпалаў, якія называюць дыверсіямі. Напрыклад, гарэў сметнік хімікатаў і вялікі гандлёвы цэнтр. Пакуль невядома, ці звязаны аўтамабіль з гэтымі падзеямі.

Акрамя таго, у Прушкаве, што недалёка ад Варшавы, былі затрыманыя двое грамадзянаў Беларусі.

Меркаванні
Крэмль прабуе запужаць Польшчу?
2024.05.25 14:59

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў