Святлана Ціханоўская ў Партугаліі: ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў


У панядзелак 27 траўня Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Партугаліі, дзе праводзіць сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, а таксама выступіць на Еўрапейскім саміце Concordia.

Святлана Ціханоўская з новым прэм’ер-міністрам Партугаліі.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

У Партугаліі паўтара месяца таму памяняўся ўрад, і сустрэча са Святланай Ціханоўскай стала адной з першых міжнародных сустрэчаў новага прэм’ер-міністра краіны Луіша Монтэнегру.

Кіраўніца Абʼяднанага пераходнага кабінету выказала спадзяванне на плённую і шчыльную супрацу з Партугаліяй, на захаванне прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі: ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў.

Ціханоўская і Монтэнегру абмеркавалі пытанне санкцыяў, у прыватнасці – супраць беларускіх калійных угнаенняў. Святлана Ціханоўская заклікала Партугалію працягваць санкцыі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні. Раней Партугалія была адной з краінаў, якая, паводле журналістаў, прапаноўвала змякчыць санкцыі супраць угнаенняў з Беларусі.

З іншага боку, Святлана Ціханоўская заклікала раздзяляць рэжым і беларусаў і падтрымліваць беларускую дэмакратычную супольнасць.

Святлана Ціханоўская прапанавала таксама ўраду арганізаваць супольныя мерапрыемствы для абмену досведам у галіне пераходнай справядлівасці і па вывучэнні досведу Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі.

Кіраўніца Абʼяднанага пераходнага кабінета плануе таксама сустрэцца з міністрам замежных справаў Партугаліі, а таксама ўзяць удзел у Еўрапейскім Саміце «Concordia», прысвечаным міру і бяспецы ў Еўропе, які адбываецца ў Порту ў закрытым фармаце, які збярэ чыноўнікаў, палітыкаў і дыпламатаў з дзясяткаў краінаў свету.

Hавiны
Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі беларусаў і ацаніла Беларусь як небяспечную краіну
2024.05.24 10:01

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў