У Тэатры юнага гледача ў Менску затрымалі актора


Сілавікі затрымалі актора Тэатру юнага гледача за ўдзел у пратэстах 2020 года. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў адным з праўладных  Telegram-каналаў.

Аляксандр Гладкі.
Фота: beltuz.by

Імя затрыманагаАляксандр Гладкі, паведамляе «Медыязона». Паводле інфармацыі Zerkalo.io, мужчыну забралі наўпрост з працоўнага месца.

На відэа, якое запісалі сілавікі, мужчына сядзіць у кайданках, распавядае, што працуе ў тэатры, у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэставых акцыях у Менску, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы, зарэгістраваўся ў чат-боце плану «Перамога», паведамляе, што ён затрыманы ў адміністратыўнай і крымінальнай справах.

У допісе ў праўладным канале сцвярджаецца, што актор «атрымаў паведамленне ад Азарава» (гаворка пра рассылку з заклікам галасаваць за блок кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава на выбарах у Каардынацыйную раду).

Hавiны
Сілавікі затрымалі адміністратарку чату «Беларусы ў Турцыі»
2024.05.27 12:46

У чым менавіта абвінавачваюць актора, не ўдакладняецца.

Аляксандр Гладкі нарадзіўся ў 1982 годзе. У 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, пасля чаго пачаў працаваць у Тэатры юнага гледача.

На відэа ў канале сілавікоў актор кажа, што быў задзейнічаны ў прэм’еры спектаклю, якая цяпер, магчыма, не адбудзецца.

У траўні ў тэатры адбылася прэм’ера п’есы «Джульета. Рамэа. Шэкспір», у якой граў Гладкі, зазначае Zerkalo.io. Затрыманага актора замянілі іншым выканаўцам, і прэм’ера адбылася.

Hавiны
Дзевяць гадоў за данаты і новыя палітвязні
2024.05.28 23:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў