«Tutaka» і «Белсат» запрашаюць на Падляшша на фестываль «SONCAHRAJ»


Фестываль беларускай традыцыі «SONCAHRAJ» – гэта сустрэча са спеўнай і музычнай традыцыяй беларусаў. Медыйным партнёрам падзеі выступае тэлеканал «Белсат».

Штогод фестываль «SONCAHRAJ» вандруе па Падляшшы, каб як мага больш людзей сустрэліся з беларускай музычнай традыцыяй: нехта – каб пазнаёміцца ​​з ёй, а нехта – каб узгадаць. І кожны – каб традыцыя жыла. «SONCAHRAJ» прыходзіць, каб паказаць Падляшша і тое, чым яно жыве кожны дзень.

Сёлета «SONCAHRAJ» наведае чатыры гарады:

  • 31 траўня – Беласток (плошча Касцюшкі каля ратушы);
  • 1 чэрвеня – Вітава (гміна Дубічы-Царкоўныя);
  • 7 чэрвеня – Супрасль (плошча пры Доме культуры і адпачынку);
  • 8 чэрвеня – Навасады (гміна Міхалова).

У канцэртнай прасторы можна будзе пачуць аўтэнтычныя беларускія гурты, станцаваць традыцыйныя танцы і нават паспяваць разам. Сярод запрошаных: «Żemerwa», «Osoczniki», «Kudziela», «Zhraja» і «Biełaruskaja kapela» з Гданьску.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце арганізатара – фонду «Tutaka».

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў