«Bloomberg»: ЗША і ЕЗ угаворваюць Ізраіль адкласці наземную аперацыю ў Газе з увагі на закладнікаў


ЗША і краіны ЕЗ угаворваюць Ізраіль адкласці наземную аперацыю ў Газе дзеля перамоваў пра вызваленне закладнікаў, якіх утрымлівае «Хамас». Гэтыя таемныя кантакты трываюць праз Катар, піша агенцтва «Bloomberg» са спасылкаю на крыніцы.

Грамадзянкі ЗША, вызваленыя з палону групоўкі «Хамас». 20 кастрычніка 2023 года.
Фота: Government Of Israel / Reuters / Forum

Як кажуць суразмоўцы «Bloomberg», перамовы з тэрарыстычнаю групоўкаю – «далікатны працэс, што можа праваліцца». Паводле непацверджаных звестак, «некаторыя сігналы» даюць надзею, што «Хамас» можа пагадзіцца адпусціць некаторых закладнікаў, не патрабуючы ад Ізраілю вызвалення затрыманых палестынцаў наўзамен.

Такія перамовы патрабуюць часу, і ўрады ЗША ды краінаў Еўропы ціснуць на Ізраіль, каб той адклаў наземную аперацыю ў анклаве.

Hавiны
Байдэн паабяцаў не дапусціць перамогі «Хамасу» і Пуціна
2023.10.20 08:44

Увечары 20 кастрычніка стала вядома, што «Хамас» вызваліў першых закладнікаў, грамадзянак ЗША – 59-гадовую Джудыт Раанан і ейную 17-гадовую дачку Нэталі. Баевікі схапілі іх падчас нападу на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка.

Дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен адзначыў, што «Хамас» дасюль утрымлівае прыблізна 200 закладнікаў, сярод якіх – дзеці і людзі сталага веку. Невядомы лёс 10 амерыканскіх грамадзянаў, зніклых пасля нападу баевікоў, канстатаваў дыпламат.

Тым часам прэзідэнт ЗША заявіў, што адною з прычынаў атакі баевікоў сталася спроба сарваць мірны працэс паміж Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй. «Саудаўцы хацелі прызнаць Ізраіль» і былі блізкія да таго, каб зрабіць гэта афіцыйна, адзначыў Джо Байдэн. Як паведамлялася, пасля нападу «Хамасу» і ўдараў Ізраілю ў адказ Эр-Рыяд паставіў перамовы на паўзу.

Hавiны
МЗС: У Ізраілі загінулі шасцёра беларусаў
2023.10.20 18:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў