Украіна за 10 дзён зрабіла 30 мінных палёў на мяжы з Беларуссю


Украіна пасля з’яўлення інфармацыі аб магчымым перамяшчэнні ў Беларусь вагнэраўцаў умацоўвае мінамі паўднёвую тэрыторыю на мяжы з Беларуссю. Гэтак украінскі бок ахоўвае дзяржаўную мяжу ад магчымага пранікнення праціўніка, кажа камандуючы Абʼяднанымі сіламі Збройных сілаў Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

Украіна ўмацоўвае мінамі тэрыторыю на мяжы з Беларуссю.
Фота: Командування Об’єднаних Сил ЗС України / Facebook

Украінскі бок каля беларускай мяжы падрыхтаваў 30 супрацьтанкавых мінных палёў і загарод з выкарыстаннем больш як 5,8 тыс. мінаў.

«Мы разумеем, што лінія дзяржаўнай мяжы з нашымі паўночнымі суседзямі ў цывільным выглядзе яшчэ доўга нам не спатрэбіцца, бо па той бок мяжы сяброў у нас няма. Пастаўленая задача зрабіць памежную паласу для ворага непраходнай», – заявіў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Украіны Сяргей Наеў.

Таксама каля мяжы зрабілі каля 5 тыс. метраў траншэяў і 6,5 тыс. метраў супрацьтанкавых равоў, збудавалі 80 перакрытых шчылінаў, хованак і агнявых пазіцыяў для асабовага складу, а таксама агнявых пазіцыяў для цяжкай тэхнікі.

Паводле Наева, такія захады абароняць ад пранікнення на тэрыторыю Украіны дыверсійных групаў і бранятанкавай тэхнікі.

Украіна ўмацоўвае мінамі тэрыторыю на мяжы з Беларуссю.
Фота: Командування Об’єднаних Сил ЗС України / Facebook
Украіна ўмацоўвае мінамі тэрыторыю на мяжы з Беларуссю.
Фота: Командування Об’єднаних Сил ЗС України / Facebook
Украіна ўмацоўвае мінамі тэрыторыю на мяжы з Беларуссю.
Фота: Командування Об’єднаних Сил ЗС України / Facebook

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў