У Кіеўскім судзе прагучалі выбухі і стрэлы


Паведамляюць, што выбух у судзе зрабіў мужчына, які абвінавачваўся ў падрывах пад Вярхоўнай Радай у 2015 годзе.

Ігар Гуменюк, меркаваны падрыўнік у будынку Шаўчэнкаўскага суда ў Кіеве. Мужчына таксама абвінавачваецца па справе аб падрывах каля Вярхоўнай Рады ў 2015 годзе.
Фота: KlymenkoTime / Telegram

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух у канвойным памяшканні Шаўчэнкаўскага раённага суда зрабіў Ігар Гумянюк, які абвінавачваўся па справе выбухаў каля сценаў Вярхоўнай Рады  31 жніўня 2015 года.

Па розных звестках, мужчаны кінуў ад аднаго да трох выбуховых прыстасаванняў (магчыма, гранат) і пасля ўзяў у закладнікі байца Нацгвардыі, завалодаўшы ягоным пісталетам.

У паліцыі адзначаюць, што на месцы працуе следча-аператыўная група, байцы спецназа, кінолагі.

Здарэнне пацвердзіў міністр унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка, заклікаўшы людзей захоўваць спакой і не набліжацца да месца здарэння.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў