У Пекіне адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні


4 лютага на Пекінскім нацыянальным стадыёне, які называюць «Птушынае гняздо», адбылася цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года. Падчас цырымоніі краіна, у якой адбываюцца спартовыя спаборніцтвы, арганізуе музыку, песні, танцы і феерверкі, якія запрашаюць гледачоў пазнаёміцца з культураю краіны.

У сёлетняй цырымоніі ўзялі ўдзел 95 краінаў свету.

Пасля двух тыдняў спаборніцтваў Алімпіяду ўрачыста закрыюць. Алімпійскі сцяг пасля гэтага атрымаюць мэры італьянскіх гарадоў Мілану і Картыны-д’Ампэцца, якія стануць сталіцамі зімовых гульняў 2026 года.

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Кітаі.
Фота: Wu Wei / Xinhua News Agency / Forum
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Кітаі.
Фота: Ding Xu / Xinhua News Agency / Forum
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Кітаі.
Фота: Huang Zongzhi / Xinhua News Agency / Forum

СВ belsat.eu

Стужка навінаў