ДФР распачаў крымінальную справу супраць Паўла Латушкі за атрыманне хабару


Працаўнікі Камітэту дзяржкантролю праверылі выдаткаванне бюджэтных сродкаў на вытворчасць фільмаў і выявілі парушэнні. Падазраваным аказаўся Павел Латушка, які ў 2012 годзе працаваў на пасадзе міністра культуры, паведамляе прэсавая служба ДФР.

В центре Варшавы прошла акция «Дзяды»
У польскай сталіцы адбылася акцыя ўшанавання памяці продкаў. На здымку – Павел Латушка прамаўляе да прысутных. Варшавы, Польшча. 31 кастрычніка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю распачаў крымінальную справу супраць Паўла Латушкі. Сілавікі паведамляюць, што нібыта выявілі прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК («Атрыманне хабару»).

Следчыя сцвярджаюць, што нібыта адзін з кіраўнікоў беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі, прыйшоў з павіннай і распавёў, што перадаў хабар Паўлу Латушку памерам 10 тысяч долараў. Дзякуючы гэтым сродкам ягоныя праекты ўлучылі ў план фінансавання вытворчасці фільмаў.

Раней Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Паўла Латушкі. Палітыка вінавацяць паводле ч. 3 арт. 426 КК («Учыненне злачынства супраць інтарэсаў службы»). Агулам цяпер супраць палітыка ў Беларусі завялі сем крымінальных справаў.

Артыкулы
У Менску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі
2022.02.01 08:16

СВ belsat.eu

Стужка навінаў