«Гэта ўжо край». У Кіеве разбурылі помнік беларусам, якія загінулі за Украіну


У Кіеве псеўдапатрыёты пад выглядам змагання з краінай-агрэсарам дамагліся частковага разбурэння мемарыялу, пастаўленага ў памяць пра беларусаў, якія загінулі ў баях за Украіну. Пра гэта ў TikTok апавяла ўкраінская блогерка Хрыстына Кафка (@hrystynakafka).

Адкрыццё помніку беларусам, якія загінулі за Украіну.
Фота: Белсат

Мемарыял загінулым беларусам устанавілі на фасадзе каледжу Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэхналогіяў і дызайну яшчэ ў 2016 годзе. Але нядаўна з яго прыбралі ўсю бел-чырвона-белую сімволіку.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за Украіну
2023.10.01 15:50

Паводле блогеркі, нейкія людзі запатрабавалі ад кіраўніцтва каледжу, каб разабралі гэты мемарыял, бо Украіна ў стане вайны з Беларуссю. Пасля яны дайшлі да Міністэрства асветы і папрасілі «нешта зрабіць».

Спачатку мемарыял проста прыкрылі прасцінай, але пасля з яго прыбралі бел-чырвона-белую сімволіку, надпісы «Жыве Беларусь!» і «Слава Україні!», якія намесніца рэктара забрала сабе.

Фота
У Кіеве ўсталююць помнік беларусам, якія загінулі ва Украіне
2016.03.24 14:47

Блогерка адзначыла, што людзі, якія дамагаліся разбурэння помніку, знішчаюць украінскую ж гісторыю і нічога «не ведаюць у сваім жыцці».

Яна таксама згадала, як раней псеўдапатрыёты разбурылі ў Кіеве крыж, усталяваны ў памяць ахвяраў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Вы тупыя ці так? Я разумею, што вы тупыя, але знішчаць сваю гісторыю – гэта ўжо край», – звярнулася блогерка да тых, хто змагаецца з «ахвярамі расейцаў», і прапанавала ім ехаць у Расею.

Hавiны
У Жытоміры з’явілася вуліца Палка імя Кастуся Каліноўскага
2023.06.29 13:56

Беларускія добраахвотнікі ваююць на баку Украіны з 2014 года. З таго часу загінулі ўжо некалькі дзясяткаў беларусаў. На сёння беларусы ваююць у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпусу, Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты і шэрагу іншых падраздзяленняў ЗСУ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў