BySol дапамог сабраць у школу больш за 200 дзяцей палітвязняў


Фонд салідарнасці BySol 25 жніўня, у 32-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі, паведаміў, што быў цалкам закрыты і выплачаны збор для дзяцей палітвязняў. Грошы збіралі, каб дапамагчы дзецям, чые бацькі застаюцца за кратамі за сваю палітычную пазіцыю, сабрацца ў школу.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: rda.hm

Былі сабраныя € 26 571, што больш за неабходную суму на € 3000 – гэтыя грошы будуць закладзеныя ў Калядную акцыю падарункаў дзецям палітвязняў.

Дапамогу атрымалі 228 дзяцей. Яшчэ 8 заявак BySol дапамагае закрыць на наступным тыдні. Кожнае дзіця атрымала ці атрымае € 100.

Аб’ектыў
Ці хопіць 100 рублёў каб падрыхтаваць дзіцё да школы?
2023.08.14 22:04

Фонд зазначае, што сродкі збіраліся ў кааліцыі з новым партнёрам – Association of Belarusians in America, а таксама з вельмі актыўным удзелам беларусаў Бостану і Новай Англіі і падтрымкай беларусаў Вялікай Брытаніі.

BySol дзякуе ўсім, хто далучыўся да збору: The People’s Embassy of Belarus in the United Kingdom, NADZEYA-BY.co.uk, Згуртаванне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, Hanna Sharko, Яўген Сокалаў, Sasha Shyrokava, Hanna Komar і ўсім іншым, хто данаціў.

Інтэрв’ю
«У беларускай сярэдняй адукацыі больш рэгрэсу, чым прагрэсу». Чаму вучаць у школах у Беларусі і за мяжой
2023.08.25 08:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў