Загінулі два байцы палка Каліноўскага


Два байцы палка Каліноўскага загінулі на Харкаўскім кірунку 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

«Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны меліся забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але натрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём», – піша прэс-служба палка.

Целы байцоў у тую ж ноч былі эвакуяваныя з месца трагедыі з дапамогай сумежных падраздзяленняў ЗСУ. Сярод іх параненых няма.

Асабістыя дадзеныя загінулых не распаўсюджваюцца дзеля бяспекі іхных сяброў і блізкіх, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі.

Развітанне з ваярамі будзе арганізаванае службай ваярскай дапамогі палка імя Каліноўскага.

«Пабрацімы выказваюць глыбокае спачуванне сем’ям і блізкім ваяроў», – піша полк Каліноўскага.

Трэба пагаварыць
Полк Каліноўскага не выратуе Беларусь, пакуль людзі не захочуць гэтага самі
2024.04.11 14:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў