Прапаганда сцвярджае, што Эйсмант носіць не «Rolex», а падробку і не мае другой кватэры


Праўладныя тэлеграм-каналы адрэагавалі на інфармацыю «Альянс расследавальнікаў Беларусі» пра гадзіннік прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, а таксама на артыкул пра яе нерухомасць. Увагу на гэта звярнула «Наша Ніва».

Іван Эйсмант разам з жонкай Наталляй.
Фота: tokyostreet.ru

Паводле расследавальнікаў, Наталля Эйсмант носіць гадзіннік Rolex кошта прыблізна 20 тысячаў еўраў. Аднак прапагандысцкі тэлеграм-канал запэўнівае, што ў яе падробка коштам толькі 100 долараў.

Таксама прапаганда паспрабавала аспрэчыць звесткі пра тое, што ў Наталлі і Івана Эйсмантаў дзве кватэры ў Менску: набытая ў траўні 2018 года ў жыллёвым комплексе «Алімпік-Парк» у доме №32 на вуліцы Ратамскай і купленая ў 2019 годзе на вуліцы Каменнагорскай, 16 плошчай 118,4 метра

Прапагандысцкія каналы сцвярджаюць, што другая кватэра – службовая. У якасці доказу яны апублікавалі дамову аб перадачы Івану Эйсманту службовай кватэры, але ў яе пазначаная зусім іншая плошча – 40,1 метра. «Наша Ніва» мяркуе, што гэта не другая, а трэцяя, невядомая раней кватэры сям’і.

Hавiны
Гадзіннік і завушніцы за дзясяткі тысяч еўра. Якія аксесуары заўважылі ў прэс-сакратаркі Лукашэнкі?
2024.05.14 20:25

Дарагія аксесуары трапілі ў сюжэт пра прэсу, якую Наталля Эйсмант дае чытаць свайму кіраўніку. Альянс расследавальнікаў Беларусі разгледзеў на руцэ прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі гадзіннік Rolex Datejust 31mm. Ён каштуе ад 19 да 22,6 тысяч еўра ў залежнасці ад колькасці брыльянтаў у афармленні. Завушніцы на Эйсмант таксама далёкія ад бюджэтных – гэта залатыя Van Cleef Sweet Alhamra з чорным оніксам. Каштуюць яны ад 2,6 да 5 тысяч еўра. Таксама звяртае на сябе ўвагу кашміравы палантын з анімалістычным прынтам, дзіўна падобны на адзін з калекцыі Dior.

«Прапаганда беларускага рэжыму і сам Лукашэнка ўвесь час паўтараюць тэзісы аб сціпласці і непрыманні заходніх каштоўнасцяў. Выпускнікам забараняюць лімузіны і вечарынкі, як элементы раскошы, але сябе ні ў чым не абмяжоўваюць. Лозунг «Купляй беларускае» на набліжаных да дыктатара і яго сям’ю не распаўсюджваецца», – адзначаюць расследавальнікі.

Таксама, апроч згаданых кватэраў, муж і жонка Эйсманты маюць два ўчасткі ў садовым таварыстве «Тэлесад», гэта побач з вёскай Чырвоны Бор Лагойскага раёну. Што тычыцца аўтамабіляў, то Наталля афіцыйна валодае BMW X1 2013 гады выпуску. На Іване жа вісіць Citroen 2004 гады выпуску. Звесткі па маёмасці прыведзены на сярэдзіну 2021 года.

Hавiны
Журналісты даведаліся, якой маёмасцю валодаюць Наталля і Іван Эйсманты
2024.04.27 15:49

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў