Вялікая Брытанія паставіла ва Украіну крылатыя ракеты «Storm Shadow»


Вялікая Брытанія паставіла Украіне некалькі крылатых ракет «Storm Shadow». Дзякуючы гэтай зброі ЗСУ атрымалі магчымасць наносіць удары далёкага радыусу дзеяння. Ракеты здольныя паражаць мішэні на адлегласці больш за 250 кіламетраў, паведамляе CNN.

Ракета “Storm Shadow”.
Фота: wikipedia

На ўзбраенні ЗСУ з’явіліся ракеты «Storm Shadow». Гэта крылатая ракета далёкага радыусу дзеяння са стэлс-магчымасцямі. Ракеты здольныя паражаць мішэні на адлегласці 250 км. Украіна атрымала гэтыя ракеты перад пачаткам контрнаступу ад Вялікай Брытаніі.

Такім чынам ЗСУ могуць наносіць удары па тэрыторыі, якую цяпер кантралюе Расея. Разам з тым Вялікая Брытанія атрымала гарантыі ад украінскага ўраду, што гэтыя ракеты будуць выкарыстоўвацца толькі на тэрыторыі Украіны, а не для ўдараў па тэрыторыі Расеі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што трэба больш часу, пакуль ЗСУ распачнуць контрнаступ.

«З тым, што мы маем, мы можам ісці наперад і быць паспяховымі. Але мы б страцілі шмат людзей. Я лічу, што гэта недапушчальна», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Такім чынам украінскае кіраўніцтва жадае атрымаць перад контрнаступам болей зброі, што дазволіць зменшыць людскія страты.

Пастаўку «Storm Shadow» пацвердзіў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Ўоліс. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на гэтае паведамленне і заявіў, што ў Крамлі вельмі негатыўна ўспрынялі пастаўку такой зброі Украіне.

Hавiны
«The New York Times»: Пуцін – найбольш небяспечны дурань у свеце
2023.05.11 14:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў