Лукашэнка падпісаў указ аб выдачы беларускага грамадзянства 448 грамадзянам Украіны


Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў указ № 480, у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 448 грамадзян Украіны, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Асобы, якія атрымалі грамадзянства, звярнуліся па гэтым пытанні пасля адпаведных даручэнняў, якія былі дадзены падчас «Вялікай размовы». Тады Лукашэнка даручыў да канца года разабрацца з сістэмай давання грамадзянства перасяленцам з Украіны, якія з-за ваенных дзеянняў на ўсходзе краіны вымушаны былі яе пакінуць.

Раней ужо быў падпісаны аналагічны ўказ, паводле якога ў грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.

У цэлым пасля «Вялікай размовы» каля 1,2 тысяч чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі. Паведамляецца, што цяпер у Камісіі па пытаннях грамадзянства няма неразгледжаных заяў аб прыёме ў грамадзянства.

Аналітыка
Колькі беларусаў з’ехала з краіны за апошнія 15 месяцаў? Разбіраемся
2021.11.11 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў