Мірсалімава расказала, што яшчэ аднаго ябацьку пасадзілі на содні і звольнілі з працы


Прыхільніца «русского мира» і Z-актывістка з Віцебску Эльвіра Мірсалімава працягвае распавядаць, як у Беларусі прыхільнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі самі сутыкаюцца з рэпрэсіямі з боку сілавікоў.

Эльвіра Мірсалімава.
Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook

Эльвіра Мірсалімава паведаміла, што сустрэла «публічнага чалавека ў горадзе» – прадзяржаўнага «ябацьку», які адбыў 15 содняў за «экстрэмізм».

«Страціў улюбёную працу. За нейкія старыя падпіскі на каналы, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі, а тады давалі інтэрв’ю з цэлымі міністрамі. Падзяліліся ўражаннямі – якое гэта нам, «палітычным», як завуць нас супрацоўнікі ізалятара, спаць марознымі начамі на голай металічнай шконцы і як бессэнсоўна заклікаць аб справядлівасці», – адзначыла яна.

У сакавіку Мірсалімава двое содняў правяла ў ізалятары часовага ўтрымання за ілюстратыўныя фотаздымкі «да антынацысцкіх і антызмагарскіх» допісаў. Пасля гэтага яна трапіла ў базу «Беспорядки». А затым яе яшчэ аштрафавалі на 2600 рублёў за публікацыі ў сеціве.

Мірсалімава таксама рэгулярна распавядае пра рэпрэсіі ў дачыненні да занадта актыўных «ябацек». Гэтак, яна паведамляла, што ў Віцебску судзілі 74-гадовага прарасейскага актывіста Аляксандра Андрэйкава, які з 2014 году змагаўся з «нацыяналізмам і русафобіяй» у Беларусі, а ў 2020 годзе «стаў ідэйным «ябацькам».

Hавiны
Віцебская Z-актывістка Мірсалімава двое содняў правяла ў ІЧУ і адчула «народнае адзінства»
2024.03.08 17:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў