Беларускі амбасадар ва Украіне зняпраўдзіў словы Лукашэнкі пра прызнанне Крыму


Амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал заявіў, што пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі па статусе анексаванага Расеяй Крыму залежыць ад ягоных стасункаў Лукашэнкі з украінскімі ўладамі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканалу «НАШ».

Паводле яго, пазіцыя Лукашэнкі «будзе залежаць ад пазіцыі Украіны».

Hавiны
Навошта Лукашэнка прызнаў Крым расейскім? Што пішуць у Беларусі, Украіне і Расеі
2021.12.02 01:59

«Мы бачым, што Украіна за апошнія паўтара года цалкам радыкалізавалася ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, таму ўсе наступныя дзеянні прэзідэнта (…) будуць з’яўляцца крокамі ў адказ на дзеянні ўкраінскай улады», – заявіў Сокал.

Пры гэтым, паводле яго, Беларусь «ніколі не ставіла пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, але трэба зыходзіць з рэальнай палітыкі».

«Прызнае Аляксандр Рыгоравіч або не прызнае, паедзе ён туды або не паедзе – гэта залежыць толькі ад дзеянняў украінскай улады», – падкрэсліў дыпламат.

Hавiны
Лукашэнка назваў Крым расейскім дэ-факта і дэ-юрэ
2021.11.30 18:30

Нагадаем, што 4 лістапада беларускі дэпутат Андрэй Савіных заявіў, што Беларусь фактычна прызнала Крым расейскім. Украіна ў сваю чаргу назірае за выказваннямі беларускіх чыноўнікаў у справе прыналежнасці Крыма. Кіеў пры гэтым пагражае афіцыйнаму Менску санкцыямі, калі той прызнае Крым расейскім.

Пасля і сам Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву 30 лістапада прызнаў акупаваны Расеяй украінскі Крым «дэ-факта і дэ-юрэ» расейскім і расказаў, што збіраецца прыехаць у Крым, а таксама заявіў, што прапаноўвае Пуціну вярнуць у Беларусь ядравую зброю.

Але пакуль у Крым прыехалі толькі пяцёра праўладных экспертаў, якія не маюць у Беларусі афіцыйнага статусу.

Hавiны
Дэлегацыя лукашэнкаўцаў прыляцела ў Крым, наведала магілу Багдановіча, пойдзе на «рускамірскі» форум
2021.12.09 17:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў