Расейскія войскі атакавалі цывільныя аб'екты ў 60 разоў часцей, чым ваенныя


З пачатку вайны расейскія войскі атакавалі цывільныя аб’екты на ўкраінскай тэрыторыі ў 60 разоў часцей, чым ваенныя абʼекты, паведаміў Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры РНБА Украіны.

Паводле звестак цэнтру, з пачатку расейскага ўварвання 24 лютага расейскія войскі нанеслі каля 300 удараў па ваенных абʼектах Украіны і 17,3 тысячы – па цывільных.

«У цяперашні час пашкоджана або разбурана больш за 50 % усяго жыллёвага фонду Марыупалю, Харкава, Чарнігава, Бучы, Севераданецку і Лісічанску. А 8 % насельніцтва Украіны – больш за 3,5 млн чалавек, засталіся без жытла», – падлічылі ў Радзе народнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА).

Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі Украіны мяркуе, што прычына ўдараў па цывільных абʼектах, між іншага, – нізкая дакладнасць расейскай зброі і ўжыванне састарэлых або ілжывых звестак.

Уначы з 31 ліпеня на 1 жніўня расейцы абстралялі ракетамі цывільныя аб’екты ў Харкаве і Мікалаеве.

Hавiны
Сярод загінулых у Аленаўцы былі абаронцы «Азоўсталі»
2022.07.31 15:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў