У Менску міліцэйскі аўтамабіль зноў трапіў у ДТЗ


Аварыя з удзелам міліцэйскага аўтамабіля адбылася вечарам 27 снежня на перакрыжаванні ў Менску, паведамляе тэлеграм-канал службы УДАІ Менску.

Міліцэйская машына, якая трапіла ў ДТЗ.
Фота: gaiminsk / Telegram

Паведамляецца, што ДТЗ адбылася каля 19 гадзін вечара на скрыжаванні Лагойскага тракту з вуліцай Алешава. Сутыкнуліся аўтамабіль аператыўнага прызначэння і «Hyundai».

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Што стала прычынай аварыі – не паведамляецца.

За апошнія месяцы значна павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам міліцэйскай машыны.

Hавiны
У Менску міліцэйскі аўтамабіль урэзаўся ў святлафорны слуп
2021.11.01 08:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў