У Беларусі пачынаюць рыхтавацца да выбараў дэпутатаў – будуць сфармаваныя выбарчыя акругі


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі 27 верасня правядзе паседжанне, на якім будуць арганізаваныя 110 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.

Выбарчы ўчастак. Менск, Беларусь. 6 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Выбарчыя акругі фармуюцца ЦВК па прадстаўленні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

На паседжанні ЦВК плануецца таксама зацвердзіць метадычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акружных выбарчых камісіяў.

Прэс-служба ЦВК падкрэслівае, што падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у адзін дзень ідзе ў планавым рэжыме – праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы, навучанне для патэнцыйных арганізатараў выбараў, семінары і нарады.

Стварэнне выбарчых акругаў – чарговы этап падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага 2024 года. Беларусы будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. На працягу 60 дзён пасля адзінага дня галасавання мусіць прайсці Усебеларускі народны сход.

Каментар
Выбары-2024: улады Беларусі ўжо іх плануюць, а чаго чакаць беларусам? Тлумачыць Класкоўскі
2023.02.03 19:02

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў