У Беларусі за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць» будуць судзіць замежніка


У Менскім абласным судзе 6 чэрвеня распачнецца суд над Рыко Крыегерам, імаверна, грамадзянінам Нямеччыны. Мужчыну пагражае да 25 гадоў зняволення, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Менскі абласны суд.
Фота: yandex.com

Замежніка абвінавачваюць адразу паводле шасці цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: «Наёмніцтва» (арт. 133), «Агентурная дзейнасць» (арт. 358-1), «Акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1), «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартавага сродку або шляхоў зносінаў» (ч. 4 арт. 309), «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартавага сродку або шляхоў зносінаў» (4 арт. 295).

Гэта першы суд у Беларусі за наёмніцтва, адзначаюць праваабаронцы. За намер далучыцца да ваенных фармаванняў ва Украіне беларусаў судзяць паводле арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні»).

Праваабаронцам невядомая сутнасць абвінавачвання. Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі пра затрыманне ў гэтай справе. Хутчэй за ўсё, гаворка пра рыхтаванне ці намер. Мужчыну пагражае да 25 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць Алег Лапека.

Агляд
У Беларусі судзяць нават мёртвых і сталіністаў. Рэпрэсіі 30 траўня
2024.05.30 23:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў