На беларускай мяжы затрымалі 18-гадовую грамадзянку Украіны


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што Кацярына Гарсцючэнка была затрыманая 29 траўня, калі вярталася з Польшчы ў Беларусь.

Кацярына Гарсцючэнка.
Фота: spring96.org

Апошнія два гады дзяўчына пражывала ў Беларусі, дзе праз вайну ва Украіне атрымала статус дадатковай аховы.

Паводле праваабаронцаў, на беларускай мяжы Кацярыну Гарсцючэнку затрымалі за фотаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Дзяўчыну трымаюць у берасцейскім ІЧУ, не даюць звязацца з роднымі. Дэталі справы пакуль невядомыя.

З 2020 году фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў сталі больш за 20 грамадзянаў Украіны. Самай малодшай з іх, Марыі Місюк, 16 гадоў.

Аналітыка
«Чорныя салаўі», шытыя белымі ніткамі. Як правакацыі КДБ ламаюць жыцці беларускім падлеткам
2024.05.01 10:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў