Вырасла сума консульскага збору пры афармленні польскай візы


Візавы цэнтр «VFS Global» паведамляе, што з 1 чэрвеня 2024 года будзе змененая сума консульскага збору пры афармленні польскай візы.

Чарга ў візавым цэнтры ў Менску, Беларусь. 8 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

«Консульскі аддзел Амбасады Рэспублікі Польшча ў Менску паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заявы аб пераглядзе заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе змененая. Гэтае абнаўленне набывае моц 1 чэрвеня гэтага года, і плата складзе 135 еўраў», – гаворыцца ў паведамленні.

«VFS Global» тлумачыць, што памер збору для грамадзянаў Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні – 35 еўраў. «Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу – 135 еўраў», – удакладняе візавы цэнтр.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып С), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай.

Агляд
«Шэнгенскі квэст». Як беларусам атрымаць візу ў Еўразвяз?
2024.05.29 13:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў