Беларускае МЗС уручыла ноту часоваму паверанаму ў справах Арменіі


21 чэрвеня у МЗС Беларусі адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Сяргея Малунова з Часовым павераным у справах Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Нарэкам Тыратуранам. Беларускі бок уручыў армянскаму дыпламату ноту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АНТ

Падчас сустрэчы беларускі і армянскі дыпламаты абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін, перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сумесных інтэграцыйных структурах. Армянскаму боку перададзена адпаведная нота МЗС Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

На сустрэчы была закранутая гуманітарная тэматыка, падкрэслены даўнія сяброўскія сувязі двух народаў. Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаны важкі ўклад воінаў-армян у вызваленне нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нагадаем, што 20 чэрвеня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Гэтая сустрэча адбылася на фоне абвастрэння адносінаў паміж Менскам і Ерэванам, калі армянскі прэм’ер Нікол Пашынян заявіў, што ён і іншыя афіцыйныя асобы Арменіі не паедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе там Аляксандр Лукашэнка. Армянскі прэм’ер сцвярджае, што Лукашэнка браў удзел у падрыхтоўцы вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам.

13 чэрвені Арменія і Беларусь узаемна адклікалі сваіх паслоў з краінаў.

Каментар
«Лукашэнка шукаць прабачэння не будзе». Якімі цяпер будуць стасункі Арменіі і Беларусі
2024.06.13 23:37

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў