У Берасці судзяць палітвязня Аляксандра Кулініча, які памёр у СІЗА


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў судзе Маскоўскага раёну Берасця адбываецца разгляд справы палітзняволенага Аляксандра Кулініча, які памёр у СІЗА ў пачатку красавіка.

Аляксандр Кулініч.
Крыніца: mediazona.by

Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Берасці і абвінавацілі ў «знявазе Лукашэнкі». З таго часу яго трымалі ў СІЗА, дзе ён чакаў суда, што меўся адбыцца 16 красавіка.

За тыдзень да суда, 9 красавіка, 51-гадовы мужчына памёр у зняволенні. Нягледзячы на смерць, у электронным раскладзе на сайце Вярхоўнага суда зʼявілася інфармацыя, што справу Аляксандра разглядаюць 30 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Працэс прызначылі весці суддзю Марыну Скалковіч.

Каментар
Памерлы зняволены Аляксандр Кулініч быў «ідэйным чалавекам» – «BELPOL»
2024.04.11 17:39

Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе паветрана-дэсантных войскаў у Берасці. Апошнім часам працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Кулініча затрымалі 29 лютага з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні за каментары ў тэлеграме — беларус пісаў пра расейскую акупацыю Беларусі і выказваў падтрыманне Украіне. Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 368 («знявага Лукашэнкі»).

Аналітыка
«Такіх выпадкаў будзе больш». Праваабаронцы не чакаюць адлігі пасля смерці абвінавачанага ў СІЗА Берасця
2024.04.10 21:44

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў