Напад на беларускага консула, санкцыі Швейцарыі і прысуд Вользе Такарчук. Галоўнае за дзень


«Белсат» падводзіць вынікі панядзелка, 20 снежня.

Консул Беларусі ў Лондане заявіў аб нападзе

Ён пацвердзіў «Белсату», што на яго ўчынілі напад. Цяпер консул пачуваецца задавальняльна, уначы яго адпусцілі з лякарні.

Пазней МЗС Беларусі апублікавала заяву, паводле сказана пра групу людзей, якая спачатку псавала фасад амбасады, а затым фізічна атакавала тых дыпламатаў, якія выйшлі на месца здарэння. Таксама паведамляецца, што адзін з нападнікаў затрыманы.

Артыкулы
Страсенне мазгоў, пералом носа, выбітыя зубы. Консул Беларусі ў Лондане заявіў аб нападзе
2021.12.20 15:41

Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі

Сёння агучылі вырак суда над блогеркай Вольгай Такарчук – ёй прысудзілі 1,5 года зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне для палітзняволенай прасіў пракурор. Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Вользе Такарчук было выстаўлена абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 391 («Абраза суддзі») і арт. 188 («Паклёп»).

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Санкцыі ўведзены супраць 17 фізічных асобаў і 11 арганізацыяў, датычных да рэжыму. Гаворка ідзе пра тыя ж самыя кампаніі і асобы, якія раней трапілі ў пяты санкцыйны пакет Еўразвязу.

У спісе прысутнічаюць Belavia, «Цэнтркурорт», «Оскартур», гатэлі «Планета» і «Менск», «Горадня Азот», «Хімвалакно», «Беларуснафта», «Белшына», асобная служба аператыўных мерапрыемстваў (АСАМ).

Артыкулы
Праз тэрор і рэпрэсіі амаль у кожнага беларуса моцная псіхалагічная траўма
2021.12.20 10:22

Пачаўся суд над палітвязьнем Ягорам Дуднікавым. Яго зрабілі закрытым

Хлопца затрымалі 5 траўня сёлета. Супраць яго распачалі крымінальную справу за нібыта «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ягор агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ», што і сталася падставай для крымінальнай справы.

Пасля затрымання Ягор паведаміў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. Пазней яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў»). Ягору пагражае да 12 гадоў зняволення.

Эдуард Бабарыка стаў падазраваным па новай крымінальнай справе

Цяпер яму інкрымінуюць «распальванне варожасці» і «арганізацыю масавых беспарадкаў». Сукупна Эдуарду можа пагражаць ажно да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачванне сыну Віктара Бабарыкі пакуль не выстаўлена. Калі яно не будзе выстаўленае на працягу 10 дзён, яго, паводле закону, павінны адпусціць.

Hавiны
Рэжым Лукашэнкі значна скароціць дыпламатычную прысутнасць ў краінах ЕЗ
2021.12.20 12:52

Латвія забараніла перавозіць грузы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў па сваёй чыгунцы

Латвія ад 20 снежня і да 15 студзеня 2022 году ўводзіць канвенцыйную забарону на прыём ды перавозку санкцыйнай прадукцыі ад усіх станцыяў Беларускай чыгункі.

Пад забарону трапляюць такія грузаадпраўшчыкі як «Белнафтахім», «Нафтан», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларуськалій», «Горадня Азот», «Белшын», «Завод Хімвалакно», «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно». Абмежаванні тычацца як прыёмкі грузаў, так і транзіту па Латвійскай чугунцы.

Улады Беларусі прызналі інфармацыйную прадукцыю дэмакратычных сіл «экстрэмісцкай»

Так, Судом Цэнтральнага раёну Менску па матэрыялах ГУБАЗіКа «экстрэмісцкімі» прызнаныя сайты, сацсеткі і ютуб-каналы Каардынацыйнай рады і НАУ, а таксама тэлеграм-каналы і чаты Паўла Латушкі і Валерыя Цапкала.

Глабальнае пытанне
Беларускі спорт: карупцыя, схемы, хабары
2021.12.20 14:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў