Больш за тысячу грузавікоў назбіралася ў чарзе ў Польшчы на мяжы з Беларуссю


Каля 1 150 грузавікоў чакаюць выезду з Польшчы ў Беларусь на памежным пункце Кукурыкі, перадае агенцтва PAP. Час чакання – 40 гадзін. З беларускага боку, на пераходзе Казловічы, чаргі няма, сведчыць сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Чэргі з фураў на памежным пераходзе ў Баброўніках, Польшча. 13 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Польскія ўлады паведамілі пра павелічэнне чаргі грузавікоў на выезд у Беларусь на памежным пункце Кукурыкі. Ужо назбіралася каля 1 150 фур. Афармлення даводзіцца чакаць 40 гадзін.

У Польшчы канстатуюць, што чарга ўтварылася праз закрыццё пункта Баброўнікі – Бераставіца, а таксама праз забарону польскім грузавікам ехаць у Беларусь праз Літву і Латвію.

У польскай мытнай службе заявілі аб гатовасці павялічыць штат работнікаў, каб паскорыць афармленне.

Пры гэтым на беларускім баку, у Казловічах, чаргі на выезд у Польшчу няма.

Гэты пераход – адзіны, дзе беларуска-польскую мяжу могуць перасекчы грузавыя аўтамабілі. Сёння стала вядома, што Беларусь перастала пускаць фуры польскіх перавозчыкаў з тэрыторыі Літвы і Латвіі.

Hавiны
Беларусь перастала пускаць польскія фуры з Літвы і Латвіі
2023.02.18 18:23

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў