У Расеі затрымалі беларуса за «дыскрэдытацыю расейскага войска»


У Растоўскай вобласці затрымалі грамадзяніна Беларусі, які выступаў з крытыкай расейскага войска і вайны ва Украіне. Яго затрымалі па крымінальным артыкуле аб дыскрэдытацыі расейскага войска. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва «Дон 24» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах рэгіёну.

Фота: na-dache.pro

Затрыманы 33-гадовы жыхар беларускага гораду Новыя Дактаровічы Капыльскага раёну дастаўлены ў цэнтр часовага ўтрымання замежнікаў пры МУС РФ у Новачаркаску. Такое рашэнне прыняў гарадскі суд. Пазней яго дэпартуюць з Расеі.

Якім менавіта чынам ён праявіў дыскрэдытацыі ў дачыненні да расейскага войска – не паведамляецца.

Паведамляецца, што беларус нядаўна вызваліўся з адной з папраўчых устаноў рэгіёну, адбыўшы пакаранне, і ў кастрычніку мясцовая Федэральная служба выканання пакаранняў прыняла рашэнне забараніць яму ўезд у Расею на тры гады.

Каментар
Чаму ўлады не спыняюць тэрору, а беларусы – індівідуальнага супраціву
2022.11.14 07:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў