Першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў разам з сям’ёй пакінуў краіну, паведамляе Orda.kz.
У Казахстане застаецца толькі ягоны старэйшы брат Балат Назарбаеў.
Выданне адзначае, што з пачатку масавых пратэстаў ні афіцыйныя ўлады, ні дзяржаўныя тэлеканалы і СМІ не ўзгадваюць імя Назарбаева, а таксама не паведамляюць, дзе ён і што з ім.
«У нас ёсць інфармацыя, што першы прэзідэнт і ягоныя дочкі са сваймі семʼямі пакінулі Казахстан. У краіне застаецца толькі старэйшы брат Балат Назарбаеў», – гаворыцца ў паведамленні.
Раней казалі, што самалёт Назарбаева ўвечары 6 снежня прызямліўся ў Бішкеку, аднак сёння раніцай у аэрапорце сталіцы Кыргызстану заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб прызямленні там Нурсултана Назарбаева.
АД, belsat.eu