Беларусы Беластоку правялі акцыю пратэсту супраць так званага рэферэндуму


Беларуская дыяспара Беластоку прыйшла 6 лютага да Консульства Беларусі, каб сказаць «не» незаконнаму рэферэндуму.

«Лукашэнка не мае права кіраваць краінай, ён прайграў выбары, і не можа абвяшчаць ніякі «рэферэндум». Вядома, што выбар, які прапануе нам рэжым, гэта выбар паміж Лукашэнка і Лукашэнка. Вядома, што «рэферэндум» ні на што не ўплывае, і лічбы будуць намаляваныя такія, як трэба», – кажуць удзельнікі акцыі.

Акцыя беларусаў Беластоку супраць «рэферэндуму», 6 лютага 2022 года.
Фота: belsat.eu
Акцыя беларусаў Беластоку супраць «рэферэндуму», 6 лютага 2022 года.
Фота: belsat.eu
Акцыя беларусаў Беластоку супраць «рэферэндуму», 6 лютага 2022 года.
Фота: belsat.eu
Акцыя беларусаў Беластоку супраць «рэферэндуму», 6 лютага 2022 года.
Фота: belsat.eu

Беларуская дыяспара Беластоку плануе скарыстацца мерапрыемствам 27 лютага, каб яшчэ раз выказаць сваю салідарнасць і паказаць, што большасць беларусаў супраць існуючай сістэмы запалохвання і тэрору.

Флэш-моб беларусаў Беластоку супраць «рэферэндуму», 6 лютага 2022 года.
Фота: belsat.eu

Падчас акцыі прайшоў невялікі флэш-моб, яго ўдзельнікі заявілі, што беларусам хопіць спрачацца, а трэба аб’яднацца і ўсвядоміць, што акрамя саміх беларусаў сітуацыю ў краіне ніхто не вырашыць, перамога не будзе хуткай і лёгкай.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў