Міністр культуры зноў выказаўся пра звальненні паводле палітычных матываў


Міністр культуры Анатоль Маркевіч яшчэ ў студзені заявіў, што праз «дэструктыўную пазіцыю» ў Беларусі звольнілі больш за 300 працаўнікоў сферы культуры. 5 лютага кіраўнік ведамства падчас тэлефоннай лініі паўтарыў, што на дзяржаўнай службе не месца асобам з «дэструктыўнай пазіцыяй», піша Zerkalo.io.

Анатоль Маркевіч.
Фота: «Новае жыцце»

Заяву Міністра культуры Анатоля Маркевіча пра звальненне 300 працаўнікоў сферы культуры распаўсюдзілі ў студзені ў тым ліку і дзяржаўныя медыі. Але праз некаторы час гэтую публікацыю яны выдалілі з сваіх старонак у сеціве. Беларусы вырашылі ўдакладніць у кіраўніка міністэрства сітуацыю з звальненнямі паводле палітычных матываў і задалі яму гэтае пытанне падчас тэлефоннай лініі, якую ўлады зладзілі 5 лютага. Але міністр зрабіў выгляд, што не ведае пра звальненні па палітычных матывах.

«Звальненне і ратацыя кадраў сёння ідзе, як і ў любой сферы, нічога тут не адбываецца. Людзі сыходзяць на пенсію, прыходзяць маладыя спецыялісты – гэта абсалютна заканамерны працэс. Але калі людзі займаюць «дэструктыўную пазіцыю», маё глыбокае перакананне – на працы ў дзяржслужбе яны знаходзіцца не могуць», – адказаў Анатоль Маркевіч.

Міністр таксама дадаў, што калі чалавек працуе на дзяржслужбе, то ён абавязаны быць прыхільнікам існай улады.

Hавiны
Міністр культуры заявіў пра 300 звольненых з палітычных прычын працаўнікоў
2022.01.20 21:32

 

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў